Вы тут

Уначы ў чацвер па ўсходзе Беларусі будзе да -14

Удзень у чацвер будзе ад -4 да +2 / Еўрарадыё

У чацвер, 27 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Часам прагназуюцца ападкі — снег, мокры снег, дождж. Месцамі па краіне будзе галалёд і слабы туман, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. 

Тэрмометры ўначы пакажуць 5...11 ніжэй за нуль, па ўсходзе краіны пры праясненнях будзе 12-14 марозу, а па захадзе ад 0 да -4. Удзень прагназуецца ад 4 марозу да 2 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.