Уначы ў Бранскай вобласці беспілотнікі атакавалі вайсковы аэрадром

Запуск беспілотніка / AFP
Запуск беспілотніка / AFP

Уначы 3 траўня ў Бранскай вобласці РФ украінскія беспілотнікі атакавалі вайсковы аэрадром, паведамляе @bazabazon. Паводле папярэдняй інфармацыі, беспілотнікаў было пяць. Два з іх нібыта знішчылі з стралковай зброі, яшчэ два выбухнулі на тэрыторыі аэрадрома. Сляды пятага беспілотніка пакуль не знайшлі.

Сцвярджаецца, што "невялікія пашкоджанні" атрымаў адзін з самалётаў — Ан-124, які не эксплуатаваўся. Пацярпелых падчас атакі не было, піша выданне.

Аэрадром знаходзіцца ў населеным пункце Сешча ў Бранскай вобласці. З яго расіяне часта запускалі па Украіне дроны-камікадзэ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі