У Краснадарскім краі загарэўся рэзервуар з нафтапрадуктамі

Маштабны пажар / Telegram
Маштабны пажар / Telegram

У пасёлку Вална ў Цямрукскім раёне Краснадарскага краю загарэўся рэзервуар з нафтапрадуктамі. Плошча ўзгарання складае 1,2 тысячы квадратных метраў. На месцы працуюць дзясяткі адзінак тэхнікі, пажарныя цягнікі, сотні людзей, паведамляе ТАСС.

Перад пачаткам пажару відавочцы чулі выбух. Мяркуецца, што па рэзервуары быў нанесены ўдар беспілотнікам.

У Краснадарскім краі загарэўся рэзервуар з нафтапрадуктамі
t.me/oleksiihoncharenko/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі