Вы тут

Уначы ў Беларусі месцамі будзе да -20 градусаў

Пацяплее толькі ў канцы тыдня / pixabay.com

Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёд і галалёдзіцу ў Беларусі, але ў асобных раёнах. Невялікі і мокры снег магчымы толькі месцамі.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад -9 да -14 градусаў (месцамі — да -20, на Гомельшчыне — 5-8 марозу, у Мінску — ад -12 да -14), у дзённыя гадзіны — ад 0 да -11 (на поўначы краіны, у сталіцы — ад -5 да -7 градусаў).

Пацяплее толькі ў канцы тыдня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.