Вы тут

Уначы ў Беларусі месцамі будзе да -18 градусаў

Зімой / pixabay.com

У аўторак, 11 студзеня, у Беларусі месцамі магчымы невялікі снег. Прагназуецца слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца.

На працягу сутак тэмпература паветра складзе ад -5 градусаў па захадзе краіны да -14 па паўночным усходзе. Уначы пры прасяненнях — да 18 градусаў марозу. Удзень на Брэстчыне чакаецца ад -2 да -4, у Мінску на працягу сутак — ад -8 да -10 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.