Уначы ў Беларусі чакаецца 8-13 градусаў цяпла

Уначы ў Беларусі чакаецца 8-13 градусаў цяпла

Уначы 22 жніўня ў Беларусі чакаецца 8-13 градусаў цяпла, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў. У асобных раёнах будзе 5-7 градусаў. Удзень прагназуецца ад +18 на паўночным усходзе да +25 градусаў на Брэстчыне. У сераду ў нашай краіне будзе без ападкаў.

Удзень у чацвер антыцыклон, які прынёс у Беларусь невялікае пахаладанне, пакіне нашу краіну. З поўдня зноў пачне паступаць цяпло і тэмпература паветра павысіцца да 21-26 градусаў цяпла ў дзённыя гадзіны (у Брэсцкай вобласці — да +28). Ападкаў не будзе. У пятніцу ўдзень будзе да 28-30 градусаў са знакам плюс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі