Уначы ў Беларусі будзе да 12 градусаў марозу

Уначы ў Беларусі будзе да 12 градусаў марозу

Уначы 17 студзеня ў Беларусі будзе ад 6 да 12 градусаў марозу (у Мінску — 7-9 градусаў са знакам мінус). У дзённыя гадзіны пацяплее, тэмпература паветра складзе ад -5 да +1 градуса (у сталіцы — 1-3 градусы марозу). На большай частцы тэрыторыі нашай краіны пройдзе снег, будзе завіруха. Як інфармуе БЕЛТА, уначы і раніцай у многіх раёнах Беларусі, а ўдзень на Віцебшчыне парывы ветру могуць дасягаць 15-20 метраў за секунду.

Як стала вядома, 15 студзеня тэмпература паветра ў нашай краіне была на 4-7 градусаў ніжэй за кліматычную норму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі