Уначы 30 кастрычніка ў Беларусі чакаюцца маразы
![Уначы 30 кастрычніка ў Беларусі чакаюцца маразы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nadvorje-2910_0.jpg.webp?itok=2OoZEU5U)
30 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку ў асобных раёнах пройдзе мокры снег. Днём будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночна-заходні ўмераны.
Уначы чакаецца ад -4 да +1. Удзень тэмпература паветра падымецца да 1-7 вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.