Уначы 25 снежня ў Беларусі чакаецца да 13 градусаў марозу
![Уначы 25 снежня ў Беларусі чакаецца да 13 градусаў марозу](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2018-12-22t134134z_1468530066_rc16e5535770_rtrmadp_3_christmas-season-belarus.jpg.webp?itok=aoqscd0w)
У аўторак, 25 снежня, на каталіцкія Каляды, у Беларусі прагназуецца невялікі кароткачасовы снег, але ён магчымы толькі месцамі. У начныя гадзіны чакаецца 4-9 градусаў марозу (пры праясненнях — да 10-13 градусаў са знакам мінус), у дзённыя гадзіны — ад -1 на Брэстчыне да -8 градусаў на Віцебшчыне, паведамляе belta.by.
Аднак ужо з серады пацяплее. На бягучым тыдні ў Мінску ўдзень будзе каля 0. А ўначы 30 снежня прагназуецца плюcавая тэмпература. Верагодна і на Новы год будзе зусім не марознае надвор'е.