Уладзіслаў Кулеш стаў гульцом "Гановера"
![Уладзіслаў Кулеш стаў гульцом "Гановера"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/uladzislau-kulesh-bild-1024x683.jpg.webp?itok=qNHXH85w)
Уладзіслаў Кулеш стаў гульцом нямецкага клуба "Гановер". Кантракт з 26-гадовым беларускім гандбалістам падпісаны на адзін год.
Прэс-служба клуба адзначае, што беларус мае "багаты міжнародны вопыт". Звяртае ўвагу яна і на яго рост — 206 см. У Гановер гандбаліст прыязджае з сям'ёй — з жонкай і сынам. Ён прызнаецца, што даўно марыў пра тое, каб пагуляць у Бундэслізе, якая лічыцца наймацнейшай у свеце.
Кулеш — былы гандбаліст мінскага СКА, левы паўсярэдні нацыянальнай зборнай Беларусі. У апошнія сезоны гуляў у Польшчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.