Уладзіміра Някляева зноў выклікаюць у міліцыю

Уладзіміра Някляева зноў выклікаюць у міліцыю

Апазіцыйнага дзеяча, паэта Уладзіміра Някляева паўторна выклікаюць у міліцыю ў сувязі з адміністрацыйнай справай аб арганізацыі несанкцыянаванага пікета ў Мінску, інфармуе БелаПАН. Ён прайшоў каля ГУМа 10 верасня і меў назву "За сумленныя і свабодныя выбары" (на здымку). Экс-палітвязня Мікалая Статкевіча ўчора суд аштрафаваў за правядзенне гэтай недазволенай акцыі на 7 млн 200 тысяч рублёў.

Еўрарадыё паведамляла, што раніцай 22 верасня Някляеў з'явіўся ва УУС Цэнтральнага раёна Мінска па позве, аднак супрацоўніка міліцыі, які выклікаў яго, не было на месцы. Замест гэтага міліцыянера да Уладзіміра Някляева падышоў іншы афіцэр, таму палітык не захацеў з ім размаўляць і проста сышоў з упраўлення міліцыі.

У дачыненні да Някляева вядзецца працэс аб адміністрацыйным правапарушэнні, прадугледжаным ч. 1 арт. 23.34 КоАП — "парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання". Учора палітыку тэлефанавалі з міліцыі і прасілі зноў прыйсці, аднак ён прапанаваў даслаць позву.

Фота: spring96.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі