Экс-палітвязня Статкевіча аштрафавалі на 7 млн 200 тысяч рублёў

Экс-палітвязня Статкевіча аштрафавалі на 7 млн 200 тысяч рублёў

У аўторак, 22 верасня, суд Цэнтральнага раёна Мінска аштрафаваў экс-палітвязня Мікалая Статкевіча на 7 млн 200 тысяч рублёў (больш за 400 долараў). Яго пакаралі за правядзенне 10 верасня ў Мінску каля ГУМа несанкцыянаванага пікета "За сумленныя і свабодныя выбары".

БЕЛТА адзначае, што Статкевіч не з'явіўся на судовае паседжанне "без паважнай прычыны", нягледзячы на тое, што яму па пошце дасылалі позву, адправілі на мабільны тэлефон СМС, тэлефанавалі. Учора Мікалай Статкевіч у каментары Еўрарадыё гаварыў, што позвы не атрымаў, а па СМС ісці ў суд адмовіўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі