Уладзімір Зяленскі папярэдне пагадзіўся прыехаць у Гродна

Уладзімір Зяленскі папярэдне пагадзіўся прыехаць у Гродна

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў пачатку кастрычніка 2020-га можа прыехаць у Гродна. Пра гэта паведаміў пасол Беларусі ва Украіне Ігар Сокал. Паводле яго слоў, украінскі бок папярэдне даў згоду "па ўдзеле першай асобы, прэзідэнта Украіны Зяленскага, у форуме". Маецца на ўвазе трэці Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Не выключана, што да гэтага мерапрыемства будзе прымеркаваны першы афіцыйны візіт Зяленскага ў нашу краіну, паведамляе тэлеканал СТБ.

Пра тое, што Уладзімір Зяленскі сёлета можа прыехаць у Гродна, стала вядома ў пачатку студзеня 2020-га, калі быў створаны аргкамітэт па правядзенні форума. Кіраўнікі Беларусі і Украіны ўдзельнічалі ў першым двух форумах, таму чакаўся іх прыезд і на трэці. Лукашэнка і Зяленскі сустракаліся ў кастрычніку 2019-га ў Жытоміры на другім форуме рэгіёнаў. Тады беларускі кіраўнік запрасіў украінскага прэзідэнта наведаць нашу краіну з афіцыйным візітам.

Дакладная дата правядзення форума ў Гродне стане вядомая пазней, пасля ўзгаднення з Кіевам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі