Уладзімір Пуцін аб’явіў пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах (відэа)

Уладзімір Пуцін аб’явіў пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах (відэа)

Уладзімір Пуцін аб’явіў пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 2018 года. Такую заяву расійскі прэзідэнт зрабіў у сераду падчас сустрэчы з работнікамі завода ГАЗ. “Я буду вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта Расійскай Федэрацыі”, — цытуе словы Пуціна РІА “Новости”.

Уладзіміру Пуціну 65 гадоў. Упершыню ён стаў прэзідэнтам у сакавіку 2000 года, пасля таго, як у адстаўку пайшоў Барыс Ельцын. Да таго часу Пуцін быў прэм’ер-міністрам, а яшчэ раней ачольваў ФСБ, быў сакратаром Савета бяспекі РФ. У 2008-2012 гадах Пуцін быў прэм’ерам, а прэзідэнтам стаў прэм’ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў. З траўня 2012-га Уладзімір Пуцін зноў займае пасаду прэзідэнта.

Прэзідэнцкія выбары ў Расіі прызначаны на 18 сакавіка 2018 года. Выбарчая кампанія стартуе ўжо ў бягучым месяцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі