Вы тут

Уладзімір Чапелін заняў у спрынце 16-е месца

Уладзімір Чапелін / з архіву БЕЛТА

У пятніцу, 11 студзеня, ў Оберхофе ў Германіі на чацвёртым этапе Кубка свету па біятлоне прайшоў мужчынскі спрынт на 10 км. Яго выйграў расіянін Аляксандр Логінаў (25 хвілін 20,9 секунды, без промахаў). На другім месцы — Ёханес Бё з Нарвегіі (+25,2 секунды, адзін промах), на трэцім — Себасцьян Самуэльсан са Швецыі (+36,8 секунды, без промахаў). Найлепшы сярод беларусаў Уладзімір Чапелін заняў 16-е месца (+1 хвіліна 43,4 секунды, два промахі). Антон Смольскі без промахаў заняў толькі 26-е месца, Раман Елётнаў — 34-е (тры промахі), Сяргей Бачарнікаў — 47-е (два промахі). Агулам у гонцы ўдзельнічалі 105 біятланістаў.

У суботу, 12 студзеня, пройдуць гонкі пераследу ў жанчын і мужчын. Першая пачнецца ў 14:45, другая — а 17-й гадзіне.