Уладзімір Арлоўскі стаў намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта

Уладзімір Арлоўскі прызначаны намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 сакавіка, паведамляе interfax.by.

З верасня 2014 года Арлоўскі ўзначальваў Брэсцкую мытню. У мытных органах ён працуе з 1994 года, піша kp.by. Пачынаў службу Арлоўскі з нізоў — з пасады інспектара мытнага паста.

Як дадае nn.by, Арлоўскаму 47 гадоў. Ён родам з Магілёва, скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, Інстытут нацыянальнай бяспекі Беларусі, Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. Да 2007 года Арлоўскі працаваў на мытнях Магілёўскай вобласці, а пазней яго перавялі ў Брэст.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі