Уладзімір Арлоў: Лёс музея Багдановіча вырашаецца не ў Мінкульце

Беларускія пісьменьнікі звярнуліся з адкрытым лістом да прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча. Іх турбуе, што музей Максіма Багдановіча стане філіяй музея беларускай літаратуры. Пад лістом падпісаліся Уладзімір Арлоў, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Ніл Гілевіч, Віктар Казько, Валер Мазынскі, Алесь Марачкін, Уладзімір Някляеў і Барыс Пятровіч. Яны лічаць, што музей Багдановіча рыхтуюць для закрыцця.



12 снежня намеснік міністра культуры Васіль Чэрнік заявіў, што будынак музея забіраць ніхто не збіраецца. Аднак Уладзімір Арлоў у каментары Еўрарадыё адзначыў, што такія пытанні ў Беларусі вырашаюцца не на ўзроўні Мінкульта.



Арлоў: "Хіба Чэрнік вырашае такія праблемы ў нашай дзяржаве — забраць будынак ці не? Хіба такія чэрнікі вырашалі забраць Дом літаратара ў Саюза пісьменнікаў? Гэта ўсё вырашаецца ў іншых кабінетах! І нам надакучылі адпіскі. Гэта сапраўды глумленне над памяццю Багдановіча і над здаровым сэнсам — тое, што піша Святлоў, і Чэрнік гэты, і ўсе астатнія ў адказ на нашы лісты".



Арлоў адзначае, што штат музея Багдановіча плануецца скараціць з 30 чалавек да 8. Ён не выключае, што для васьмі супрацоўнікаў улады палічаць немэтазгодным трымаць асобны будынак у цэнтры Мінску, а зробяць залу Багдановіча ў музеі літаратуры. А на месцы музея Багдановіча, па чутках, зробяць або казіно, або гатэль.


Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі