Мінкульт: ніхто не збіраецца забіраць будынак у музея Багдановіча

Пра гэта агенцтву БЕЛТА заявіў намеснік міністра культуры Васіль Чэрнік. Так ён пракаментаваў інфармацыю ў СМІ пра тое, што ўстанова можа застацца без цяперашняй "прапіскі".



"Пішуць, што забіраюць будынак музея, але ніхто яго не забірае. Музей сёння закрыты на рэканструкцыю, але ён як працаваў, так і будзе працаваць", — кажа Чэрнік. "Я чытаю сайты, дзе паведамляюць пра збор сродкаў на падтрымку музея. Дык збярыце грошы і купіце прадметы для музея, каб папоўніць экспазіцыю асабістымі рэчамі Багдановіча!" — дадае чыноўнік.



Ён падкрэсліў, што фонды музея Максіма Багдановіча не будуць перадавацца Музею гісторыі беларускай літаратуры. Па яго словах, супрацоўнікі музея Багдановіча будуць і надалей займацца навуковай дзейнасцю, працай з фондам, пошукам новых матэрыялаў пра жыццё і творчасць паэта.



Фота — minsk-old-new.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі