У Вільні сустрэча з пісьменнікам Арловым усё ж адбудзецца, але ў іншым месцы

Уладзімір Арлоў

Уладзімір Арлоў / Euroradio

У Вільні сустрэча з беларускім пісьменнікам Уладзімірам Арловым, прызначаная на 22 сакавіка, усё ж адбудзецца. Напярэдадні мясцовы Цэнтр беларускай культуры і супольнасці паведаміў пра яе адмену. Адзначаецца, што "сустрэчы не будзе з-за таго, што частка літоўскай супольнасці занепакоеная тым, што ў Вільню прыязджае "галоўны ідэолаг літвінізму". Менавіта так яго нядаўна назваў літоўскі блогер Жыльвінас Світоюс. Арганізатары сустрэчы звярнулі ўвагу на "каментары з пагрозамі". "Мы не можам ні гарантаваць бяспекі Арлова, ні нашай", — пішуць яны. Цэнтр беларускай культуры і супольнасці падкрэслівае, што насамрэч Уладзімір Арлоў не з'яўляецца ніякім "ідэолагам літвінізму".

Аднак пазней з'явілася інфармацыя, што 22 сакавіка сустрэча ў Вільні з Арловым адбудзецца па іншым адрасе: Замак (Naujoji Riovoniu 10), пачатак у 19:00.

Дарэчы, Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы днямі заявіў, што не знайшоў сярод беларусаў радыкальных "ліцвіністаў", якія б арганізавана прапагандавалі гэтую ідэалогію. Там адзначаюць, што "пад выглядам ліцвінізму таксама робяцца спробы дыскрэдытаваць дэмакратычную апазіцыю ў Беларусі і выклікаць варожасць літоўскіх грамадзян з беларусамі, якія пражываюць у краіне".

Арлоў праводзіць свае сустрэчы з чытачамі напярэдадні Дня Волі, прэзентуе кнігі, выдадзеныя ў Польшчы. 20-21 сакавіка яны прайшлі ў Клаўпедзе і Каўнасе. З Літвы ён збіраецца ехаць у Латвію, Эстонію і Фінляндыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі