Улады Рыа: Дарагі Вудзі! Прыедзь да нас на здымкі свайго фільма!

Улады горада Рыа-дэ-Жанейра, а таксама кіраўніцтва бразільскай кінастудыі Conspiracao гатовыя заплаціць амерыканскаму кінарэжысёру Вудзі Алену 17 мільёнаў долараў, калі ён зніме адзін са сваіх наступных фільмаў у Бразіліі, - паведамляе The Telegraph. Прапанова была зробленая сястры Алена падчас яе візіту ў Рыа, дзе яе суправаджаў кіраўнік Conspiracao Клаўдыё Лаўрэйра.

Пра які менавіта праект Вудзі Алена ідзе гаворка, пакуль не паведамляецца. Згодна з традыцыяй, рэжысёр трымае ўсе свае будучыя фільмы ў сакрэце. Вядома толькі, што здымкі могуць пачацца не раней 2012-га года, бо да гэтага часу маэстра заняты ў працы над іншымі карцінамі.

Варта адзначыць, што Вудзі Ален часта здымае фільмы па-за межамі ЗША. Так, карціну “Матч Пойнт” ён здымаў у Англіі, фільм “Вікі, Крысціна, Барселона” – у Іспаніі. Свой наступны, пакуль безназоўны фільм, рэжысёр плануе зняць у Францыі.

Фота: www.kinomaniac.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі