Улады Італіі абмежавалі перамяшчэнне грамадзян па краіне

Улады Італіі абмежавалі перамяшчэнне грамадзян па краіне

Дзеля барацьбы з распаўсюдам каранавіруса ўлады Італіі абмежавалі пераезд па ўсёй краіне. Адпаведны дэкрэт падпісаў старшыня Савета міністраў Італіі Джузэпэ Контэ, піша ТАСС.

Пераезды без паважных прычын забараняюцца. Важнымі прычынамі лічацца працоўная або сямейная неабходнасць, а таксама пераезды ў сувязі са станам здароўя.

Таксама прыпыненыя ўсе спартыўныя спаборніцтвы, у тым ліку нацыянальны чэмпіянат па футболе. Дазваляюцца толькі трэніроўкі пад адкрытым небам для падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў ды іншых міжнародных спаборніцтваў пры ўмове забеспячэння мер засцярогі. Таксама забараняюцца любыя групавыя сустрэчы.

Каранцін, які быў уведзены на поўначы Італіі, цяпер распаўсюджаны на ўсю краіну. Гэта азначае закрыццё ўсіх забаўляльных устаноў, у тым ліку музеяў, тэатраў і кінатэатраў, а таксама абмежаванне працы камерцыйных цэнтраў, рэстаранаў ды іншых кропак грамадскага харчавання.

Да 3 красавіка зачыняюцца ўсе навучальныя ўстановы.

Колькасць пацыентаў з выяўленым каранавірусам у Італіі перавысіла 9000 чалавек. Вылечыліся ад хваробы больш за 700 чалавек, а ад наступстваў захворвання памерлі 463.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі