Уладальнікаў сядзібаў усё ж абавяжуць расказваць уладам пра замежных гасцей

Уладальнікаў сядзібаў усё ж абавяжуць расказваць уладам пра замежных гасцей

25 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях вымушанай міграцыі", ― паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Згодна з ім з 1 кастрычніка 2017 года змяняецца да трох гадзін тэрмін, на працягу якога ўладальнікі аграсядзібаў абавязаны інфармаваць органы ўнутраных спраў аб замежных гасцях.

"Гэта накіравана на забеспячэнне нацыянальнай бяспекі, выяўлення асоб, якім забаронены ўезд у Беларусь, а таксама такіх, якія знаходзяцца ў міжнародным вышуку", ― гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

На дадзены момант уладальнікі аграэкасядзібаў Беларусі павінны паінфармаваць праваахоўныя органы аб прыездзе замежных гасцей на працягу сутак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі