Украінскую лыжніцу беларускага паходжання адхілілі ад Алімпіяды за допінг
![Украінскую лыжніцу беларускага паходжання адхілілі ад Алімпіяды за допінг](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kaminskaja-1702.jpg.webp?itok=-EjDHtej)
Ад удзелу ў Алімпіядзе адхілілі ўкраінскую лыжніцу Валянціну Камінскую. Яна здала станоўчы допінг-тэст, паведамляе Міжнароднае агенцтва допінг-тэставання (ITA).
Камінская — ураджэнка Магілёва. Да 2018 года яна выступала за беларускую зборную. Трохразовая чэмпіёнка Беларусі, удзельніца Алімпійскіх гульняў 2014 і 2018 гадоў.
У Пекіне допінг-тэст 34-гадовай лыжніцы паказаў наяўнасць трох забароненых прэпаратаў. Камінскай забаранілі ўдзельнічаць у спаборніцтвах, трэніроўках або якой-небудзь іншай дзейнасці падчас Алімпійскіх гульняў у Пекіне.
Гэта рашэнне яна мае права аспрэчыць у Спартыўным арбітражным судзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.