Украінскі палітык раздае сертыфікаты на бясплатнае месца на могілках (фота)

Украінскі палітык раздае сертыфікаты на бясплатнае месца на могілках (фота)

Нетыповы спосаб піяру выкарыстоўвае ўкраінскі палітык Аляксандр Вілкул, які хоча абрацца на пасаду мэра Днепрапятроўска. У сацыяльныя сеткі трапілі фотаздымкі сертыфіката, падпісанага іменем Вілкула і яго фондам “Украінская перспектыва”.  Сертыфікат... дае права на бясплатны ўчастак для пахавання на любых могілках Днепрапятроўска.

Таксама дакумент дае зніжку ў 50% на спадарожныя рытуальныя паслугі.

Аднак ёсць у ім адна агаворка: прад’явіць сертыфікат можна толькі за тры дні да меркаванага пахавання, а ва Украіне, як і ў большасці еўрапейскіх дзяржаў, нябожчыкаў звычайна хаваюць праз два дні пасля скону.

Аляксандр Вілкул прадстаўляе “Апазіцыйны блок”, у які ўвайшлі многія былыя сябры “Партыі рэгіёну”, а таксама палітыкі прарасійскай арыентацыі.

Фота: zabeba.li, Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі