Украінская лётчыца Надзея Саўчанка 8 дзён галадала ў расійскім СІЗА

Адразу пасля выхаду са следчага ізалятара ў Варонежы адвакат Марк Фейгін напісаў у твітары, што Надзея Саўчанка галадала — патрабавала сустрэчы з прадстаўнікамі Украіны і адвакатам. Цяпер яна галадоўку скончыла. Таксама Саўчанка заявіла, што яна не пераходзіла сама мяжу з Расіяй — яе перадалі "з рук у рукі": тэрарысты — расійскім спецслужбам. На расійскую тэрыторыю лётчыцу везлі з мяхом на галаве і ў кайданках. Украінка сказала адвакату, што не забівала расійскіх журналістаў.

Нагадаем, украінка Надзея Саўчанка трапіла ў палон да баевікоў у зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі, і яе вывезлі на тэрыторыю Расіі. Цяпер ваенная лётчыца знаходзіцца ў следчым ізалятары ў расійскім горадзе Варонеж. Расійскі бок яе разглядае як падазраваную па справе аб забойстве сваіх журналістаў. Улады Расіі адмаўляюць, што арганізавалі вываз Надзеі Саўчанкі з Украіны, сцвярджаюць, што яна сама перайшла мяжу і была затрыманая. Аднак сёння Надзея Саўчанка гэта абвергла.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі