Украіна вярнула з палону 116 чалавек
![Вызваленыя з расійскага палону / t.me/ermaka2022](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/%D0%B3%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%BD%D0%B0%D1%8F_94.jpg.webp?itok=OfYqPK-H)
Вызваленыя з расійскага палону / t.me/ermaka2022
Паміж Расіяй і Украінай адбыўся чарговы буйны абмен палоннымі, паведамляе кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак 4 лютага.
— Нам удалося вярнуць 116 нашых людзей, абаронцаў Марыупаля, херсонскіх партызан, снайпераў з Бахмуцкага кірунку і іншых нашых герояў. 87 воінаў ВСУ, двое з якіх — з ССА. Восем байцоў ТРА, сямёра з Нацгвардыі, шасцёра з Нацпаліцыі, пяцёра вз ГПСУ [памежнікі. — Еўрарадыё], двое з ВМС [Ваенна-марскіх сіл. — Еўрарадыё] і адзін прадстаўнік ДСНС [ратавальнік. — Еўрарадыё], — піша Ярмак.
Двое з вызваленых — афіцэры.
— Акрамя таго нам удалося вярнуць целы загінулых замежных валанцёраў-добраахвотнікаў — Крыстафера Мэцью Пэры і Эндру Тобіаса Мэцью, а таксама цела загінулага воіна — добраахвотніка — ўкраінца, які служыў у французскім Замежным легіёне і пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання вярнуўся абараняць Украіну — Куліка Яўгена Алегавіча. Працуем далей. Мы вернем усіх, — заключае Ярмак.
![Украина вернула из плена 116 человек](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/1_194.jpg.webp?itok=PcZMKFud)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.