Украіна трымае запасы трансфарматараў за мяжой — The Economist

Наступствы расійскіх удараў па энергетычнай інфраструктуры Украіны

Наступствы расійскіх удараў па энергетычнай інфраструктуры Украіны / economist.com

Украіна ў чаканні магчымых расійскіх абстрэлаў трымае запасы трансфарматараў за мяжой, паведамляе The Economist. Па звестках выдання, замоўлена 100 новых высакавольтных трансфарматараў. Палову з іх вырабяць унутры краіны, іншыя купілі за мяжой. Апошнія захоўваюцца ў Польшчы і Румыніі да таго часу, пакуль не будуць патрэбныя.

The Economist піша, што ўкраінскія інжынеры распрацавалі "унікальныя схемы размеркавання электраэнергіі і абсталявання па ўсёй краіне". Яны маюць у запасе шматлікія старыя трансфарматары, якія адносна нядаўна вывелі з эксплуатацыі пасля правядзення мадэрнізацыі. Іх можна будзе зноў падключыць ў выпадку неабходнасці.

Украінскія электрастанцыі дадаткова абароненыя пяшчанымі "бастыёнамі", якія павінны абараніць абсталяванне ад абломкаў ракет (ад прамога патраплення яны, вядома ж, не выратуюць). Высакавольтныя трансфарматары бетоннымі карпусамі накрыць немагчыма, паколькі яны пераграваюцца.

Украіна рыхтуецца да чарговай хвалі расійскіх удараў па энергетычнай інфраструктуры, якую яна перажыла мінулай зімой. РФ зноў будзе спрабаваць пакінуць украінцаў без святла і цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі