Вы тут

Украіна можа легалізаваць канабіс — але не ўвесь і не для ўсіх

Ініцыятыву па легалізацыі медыцынскага прымянення падтрымаў урад Украіны / Canva​

Ва Украіне трэці раз пасля здабыцця незалежнасці спрабуюць легалізаваць медыцынскі канабіс.

"Мы разумеем адмоўны ўплыў вайны на стан псіхічнага здароўя. Мы разумеем колькасць людзей, якія будуць мець патрэбу ў медыкаментозным лячэнні з прычыны гэтага ўздзеяння. І мы разумеем, што няма часу чакаць", — анансаваў магчымасць адпаведнага рашэння кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Украіны Віктар Ляшко.

Галасаванне па пытанні пройдзе ў разгар вайны, хоць праект змяненняў у заканадаўства публікавалі яшчэ 17 лютага. Цяпер украінскія ўлады апублікавалі фінальную версію прапановаў. Што зменіцца і што гэта значыць?

Толькі па рэцэпце

Калі Вярхоўная рада падтрымае легалізацыю, то Кіеў за дзень не ператворыцца ў другі Амстэрдам. Ключавое: дазволіць хочуць менавіта медыцынскае прымяненне канопляў, а не рэкрэацыйнае (прасцей кажучы — для адпачынку). "Проста пыхнуць" ва Украіне будзе па-ранейшаму нельга.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.