Украіна фармуе першыя ў свеце ўдарныя роты беспілотнікаў
![Баец украінскай "Арміі дронаў" / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua/](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Bpla.jpg.webp?itok=HX1Q9vhY)
Баец украінскай "Арміі дронаў" / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua/
Украіна фармуе першыя ў свеце ўдарныя роты беспілотнікаў. Пра гэта паведамляе Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны.
Згаданыя падраздзяленні ствараюцца ў межах праекта "Армія дронаў". Яго ўхваліў галоўнакамандуючы Валерый Залужны. Створаны каардынацыйны штаб, у якім працуюць прадстаўнікі Генштаба і шэрагу міністэрстваў. Стаіць задача аператыўнага правядзення рэформаў, якія дазволяць "маштабаваць вытворчасць БПЛА, каб забяспечыць імі сілы абароны Украіны".
"Ужо адабраныя самыя прафесійныя вайскоўцы, якія ўзначаляць ударныя роты, — паведамляе Генштаб. — Кожная з іх атрымае дроны і боепрыпасы, Starlink і іншае неабходнае абсталяванне".
Пра ўкраінскі праект "Армія дронаў" стала вядома летам 2022-га, калі на яго пачалі збіраць сродкі і навучаць аператараў. Тады было заяўлена, што стаіць задача "усю лінію фронту шырынёй каля 2470 км закрыць дронамі".
![Украіна фармуе першыя ў свеце ўдарныя роты беспілотнікаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/327681066_1554364681726506_5972856797333454891_n.jpg.webp?itok=4e0jcvoi)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.