Ва Украіне пачалі навучаць першых 150 аператараў "Арміі дронаў"
![Ва Украіне пачалі навучаць першых 150 аператараў "Арміі дронаў"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/293454185_1090788298205355_6166377861296064728_n.jpg.webp?itok=7dJi5Rcz)
Ва Украіне пачалі навучаць першых 150 аператараў "Арміі дронаў". Пра гэта паведаміў украінскі віцэ-прэм'ер, міністр лічбавай трансфармацыі Міхайла Фёдараў. "Падчас навучання вайскоўцы адпрацоўваюць сапраўдныя пілотныя заданні, навыкі маскіроўкі, распрацоўку тактыкі, кіраванне дронамі і іншыя задачы, якія будуць выконваць на фронце", — піша ён у Facebook.
"Армія дронаў" — гэта сумесны праект міністэрства Фёдарава з Генштабам украінскіх Узброеных сіл і фандрэйзінгавай платформай United24. Стаіць задача "усю лінію фронту шырынёй каля 2470 км закрыць дронамі". На праект, у тым ліку на набыццё беспілотнікаў, збіраюць сродкі.
![Ва Украіне пачалі навучаць першых 150 аператараў "Арміі дронаў"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/29338642510907882715386916601539985739431141n.jpg.webp?itok=wTF_vZDA)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.