Украіна цалкам спыніла падачу электрычнасці ў ЛНР

Украіна цалкам спыніла падачу электрычнасці ў ЛНР

Украіна цалкам спыніла падачу электраэнергіі ў ЛНР — электразабеспячэнне непадкантрольных Кіеву раёнаў Луганскай вобласці было спыненае ў ноч на аўторак. Напярэдадні гендырэктар Луганскага энергетычнага аб’яднання Уладзімір Грыцай паабяцаў адключыць самаабвешчаную рэспубліку ад электрычнасці праз даўгі.

Аплатаў з той тэрыторыі няма цягам двух месяцаў, а цяпер зніклі плацёжаздольныя кліенты ў выглядзе буйных украінскіх прадпрыемстваў, захопленых сепаратыстамі.

Жыхары некалькіх раёнаў Луганска паскардзіліся на адсутнасць электразабеспячэння. Улады ЛНР заяўляюць, што падача святла была адноўленая ў большасці раёнаў горада меней чым праз гадзіну пасля адключэння. Апроч таго, кіраўніцтва ЛНР заявіла, што цалкам гатовае да аварыйных сітуацый, звязаных са спыненнем падачы святла з Украіны.

У лютым ветэраны баявых дзеянняў на Данбасе і народныя дэпутаты Украіны арганізавалі блакаду чыгуначных зносінаў з акупаванымі тэрыторыямі. Такім чынам яны змагаліся з гандлем паміж Украінай і самаабвешчанымі ДНР і ЛНР. У адказ сепаратысты абвясцілі пра ўвядзенне “знешняга кіравання” на ўкраінскіх прадпрыемствах, якія знаходзяцца на падкантрольных ім тэрыторыях, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі