Украіна атрымае ад ЕС 25,5 млн еўра на падтрыманне энергасістэмы

Еўракамісар Кадры Сімсан / twitter.com/EU_Commission
Еўракамісар Кадры Сімсан / twitter.com/EU_Commission

Украіна атрымае ад ЕС 25,5 млн еўра на падтрыманне энергасістэмы, паведамляе Еўракамісія. Таксама Еўрасаюз прадаставіў "энергаабсталяванне на мільёны еўра". Гэтую дапамогу анансавала еўракамісар ЕС па пытаннях энергетыкі Кадры Сімсан, якая знаходзіцца з візітам ва Украіне. "Я на ўласныя вочы бачыла маштаб разбурэнняў і зраблю ўсё, каб павялічыць дапамогу Украіне, у тым ліку з боку прыватных кампаній", — сказала яна ў Кіеве. Агучаныя і планы запуску інфармацыйнай кампаніі па прыцягненні дапамогі Украіне на аднаўленне энергетычнай інфраструктуры.

У аўторак прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што расійскія ўдары сур'ёзна пашкодзілі ўжо 40% усёй энергетычнай інфраструктуры краіны. А мэр Кіева Віталь Клічко расказаў пра падрыхтоўку ў Кіеве да розных сцэнароў развіцця падзей у зімовыя месяцы. Тым часам ёсць пагроза, што Кіеўская вобласць можа застацца без святла на некалькі тыдняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі