Указ Лукашэнкі пра замежныя пасылкі пачне дзейнічаць 14 красавіка

Указ Лукашэнкі пра замежныя пасылкі пачне дзейнічаць 14 красавіка

Указ Аляксандра Лукашэнкі № 40 пра замежныя пасылкі і ўвоз тавараў у Беларусь фізічнымі асобамі пачне дзейнічаць 14 красавіка. Нормы бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання, якія перасылаюцца на адрас аднаго атрымальніка, указам былі зніжаныя з 200 еўра і 31 кг да 22 еўра і 10 кг на працягу каляндарнага месяца. Паводле звестак мытнікаў, за апошнія тры гады аб'ём увезеных у Беларусь міжнародных паштовых адпраўленняў павялічыўся больш як у шэсць разоў. Летась іх было амаль 12 мільёнаў.

Вось як каментуе сітуацыю ў праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзімір Арлоўскі:

"У нас 90% грамадзян увогуле не атрымліваюць пасылкі. Гэта значыць, што 12 мільёнаў пасылак атрымалі толькі 10% грамадзян. З іх каля 250 тысяч атрымалі ад 10 да 100 і нават больш пасылак... Той, хто атрымлівае пасылкі на пастаяннай аснове і прычым аднолькавага асартыменту, ну не можа ён выкарыстоўваць іх для сябе, гэтыя тавары. Таму мы меркавалі, што яны выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах".

У выпадку атрымання тавараў з перавышэннем ліміту давядзецца заплаціць мытныя пошліны.

Бяспошлінныя ліміты на пасылкі: У Расіі — 1000€, Малдове — 300€, Грузіі — 125€

Эксперт пра “Указ аб 22 еўра”: Гэта толькі пагоршыць сітуацыю

Ва ўказе кіраўніка дзяржавы таксама вызначана, што ў выпадку ўвозу ў нашу краіну тавараў часцей за адзін раз на 3 месяцы, тыя з іх, якія каштуюць больш за 300 еўра і (або) вагой большай за 20 кг, не будуць адносіцца да тавараў для асабістага карыстання. Але нормы бяспошліннага ўвозу тавараў у 1 500 еўра і 50 кг працягваюць дзейнічаць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі