Вы тут

Удзень 1 ліпеня ў Беларусі чакаецца да +27, месцамі магчымы навальніцы

У Беларусі летам 2020-га / Reuters

У першы дзень ліпеня ў Беларусі захаваецца цёплае надвор'е. Калі ў начныя гадзіны сіноптыкі прагназуюць ад +11 да +17 градусаў, дык удзень — ад +20 да +25. На самым поўдні нашай краіны тэмпература паветра будзе дасягаць 27 градусаў цяпла.

Уначы пераважна без ападкаў, а ўдзень дажджы і навальніцы магчымы толькі месцамі.

Такія ўмовы надвор'я захаваюцца да канца тыдня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.