Браты-музыкі Дзмітрый і Уладзімір Каракіны (гурт Litesound) знаходзяцца ў СІЗА-1 на Валадарскага. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр "Вясна".
Паводле папярэдняй інфармацыі, ім інкрымінаваны арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Пра затрыманне музыкаў стала вядома ў першай палове кастрычніка. Тады сілавікі заяўлялі, што Каракіных затрымалі за ўдзелы ў маршах у 2020-м.
У 2012-м гурт Litesound прадстаўляў Беларусь на Еўрабачанні.