У ЗША ўпершыню вывелі з ангара самы вялікі ў свеце транспартны самалёт

У ЗША ўпершыню вывелі з ангара самы вялікі ў свеце транспартны самалёт

У ЗША ў пустыні Махавэ (штат Каліфорнія) упершыню вывелі з ангара самы вялікі ў свеце транспартны самалёт. Яго вышыня складае 15 метраў, размах крылаў — 117 метраў, вага — 230 тон, у шасі 28 колаў.

Як паведамляе прэс-служба кампаніі Stratolaunch, якая распрацоўвала самалёт, ён здольны падняць груз, які важыць да 250 тон. Яго плануюць выкарыстоўваць як паветраную платформу для запуску ракет-носьбітаў з грузамі на нізкую арбіту Зямлі. У бліжэйшыя гады будуць праходзіць выпрабаванні, дэманстрацыйны запуск запланаваны на 2019 год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі