У ЗША распрацавалі лекі, здольныя забіваць ВІЧ на ранняй стадыі

У ЗША распрацавалі лекі, здольныя забіваць ВІЧ на ранняй стадыі

Амерыканскія навукоўцы распрацавалі антыцелы, якія забіваюць да 99% штамаў ВІЧ і здольныя забіць вірус на ранняй стадыі. Аўтарамі распрацоўкі сталі Нацыянальныя інстытуты аховы здароўя ЎША і фармацэўтычная кампанія Sanofi, перадае ВВС. Клінічныя выпрабаванні прэпарата павінны пачацца ў 2018 годзе.

Цяпер навукоўцы спрабуюць адолець ВІЧ, выкарыстоўваючы гэтак званыя антыцела з шырока нейтралізуючым дзеяннем. Яны здольныя забіваць значную частку штамаў віруса і перадухіляць заражэнне. У новым прэпараце аб’яднаныя тры тыпы такіх антыцелаў, што робіць сродак мацнейшым.

Наймацнейшыя прыродныя антыцелы здольныя перамагчы да 90% штамаў ВІЧ, а новы сродак — да 99%. Даследаванні, праведзеныя на 24 малпах, паказалі, што ў ніводнай жывёлы не праявілася інфекцыя пасля ўвядзення ім вірусу ВІЧ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі