У ЗША п’яны кіроўца сам на сябе паскардзіўся ў экcтраную службу

У ЗША п’яны кіроўца сам на сябе паскардзіўся ў экcтраную службу

У амерыканскім штаце Флорыда п’яны кіроўца паскардзіўся ў экстраную службу на самога сябе. Як паведамляюць замежныя СМІ, інцыдэнт адбыўся перад Новым годам. Нейкі мужчына патэлефанаваў на нумар 911 і назваўся Майклам. Ён паведаміў, што кіруе машынай у нецвярозым стане.

Дыспетчар намаўляў кіроўцу прыціснуцца да абочыны і спыніцца, але той доўга сумняваўся. Ён не мог назваць свайго прозвішча і апісаць, дзе менавіта знаходзіцца. У выніку мужчына ўсё ж паведаміў, што запаркаваўся на абочыне, пажадаў дыспетчару добрай ночы і скончыў размову.

Паліцыя ўсё ж знайшла нецвярозага шафёра. Высветлілася, што мужчына ўжо не аднойчы пападаўся  на кіраванні ў п’яным стане, а таксама прыцягваўся да адказнасці за захаванне наркотыкаў, дробнае хуліганства і супраціў супрацоўнікам паліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі