У ЗША пакаштавалі віно 150-гадовай даўніны

Група амерыканскіх экспертаў-самелье прадэгуставала віно з бутэлькі, знойдзенай чатыры гады таму на караблі, патанулым у 1864 годзе ля Бермудскіх выспаў. За дэгустацыяй назірала некалькі дзясяткаў чалавек, якія спецыяльна для гэтага набылі квіткі на кулінарны фестываль у горадзе Чарльстон, Паўднёвая Караліна.

Віно, якое 150 гадоў праляжала на дне акіяну, выявілася жоўта-шэрай мутнаватай вадкасцю, якая па смак нагадвала сумесь з салёнай вады, воцату, серы і бензіну. Аднак эксперты адчулі там лёгкія цытрусавыя ноткі і сляды алкаголю.

У часе Грамадзянскай вайны ў ЗША параход “Мэры Селестыя” перавозіў грухы для войска канфедэрацыі, наскочыў на рыф і затануў за лічаныя хвіліны, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі