У жыхара Ваўкавыска за п'янае кіраванне канфіскуюць другі аўтамабіль
![У жыхара Ваўкавыска за п'янае кіраванне канфіскуюць другі аўтамабіль](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/758148322fotolia600.jpg.webp?itok=pdnHbkh-)
У Ваўкавыску затрымалі 28-гадовага мужчыну, які ў стане алкагольнага ап'янення ехаў на аўтамабілі Mitsubishi Outlander. Легкавік ён узяў у сябра і на ім ездзіў на дыскатэку, а пасля вырашыў падвезці сваю дзяўчыну дахаты. А 4-й гадзіне раніцы яго спынілі супрацоўнікі ДАІ. Па дадзеным факце праводзіцца праверка.
Высветлілася, што ў 2014 годзе ў мужчыны канфіскавалі аўтамабіль Opel Vectra. Сам ён быў асуджаны па крымінальным "вадзіцельскім" артыкуле. Толькі ў лістападзе 2015 года скончыўся тэрмін абмежавання волі, інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.
Здымак з архіву. Фота: Fotolia