У жніўні ў Беларусі звольнілі 5544 чыноўнікаў

У жніўні ў Беларусі звольнілі 5544 чыноўнікаў

За жнівень 2017 года з дзяржапарату былі звольненыя 5544 чалавекі. Прычым 777 з іх — з-за ліквідацыі арганізацыі або скарачэння штату работнікаў. Агулам у жніўні на 1 прынятага на працу ў дзяржкіраванне прыпала 7,4 звольненага, піша сайт banki24.by.

Пра скарачэнне кадраў у дзяржапараце было абвешчана на пачатку года. "Аптымізацыя" мусіла прайсці да 1 верасня. За студзень з дзяржкіравання былі звольненыя 742 чалавекі, за люты — 638, за сакавік — 759, за красавік — 725, за травень — 792, за чэрвень — 934, за ліпень — 1236 чалавек. 

Агулам за 8 месяцаў з дзяржкіравання сышло на 6616 чалавек больш, чым было прынята. На месца кожных 100 звольненых у студзені-жніўні 2017 года прымалі толькі 42 новых работнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі