У Заводскім раёне Мінска налета плануюць адчыніць хоспіс

У Заводскім раёне Мінска налета плануюць адчыніць хоспіс

У Заводскім раёне сталіцы ў 2017 годзе плануюць адчыніць хоспіс. Гэтая ўстанова размесціцца на Партызанскім праспекце, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на старшыню камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігара Юрэвіча. Будаўніцтва гэтага аб’екта пачнецца сёлета.

Па словах Юрэвіча, у горадзе на сёння працуе лякарня паліятыўнага дагляду “Хоспіс”, а таксама лякарня сястрынскага дагляду. Адпаведныя структурныя падраздзяленні ёсць у гарадскіх клініках. Асноўная задача гэтых установаў — дагляд за хворымі людзьмі сталага веку, а таксама за асобамі, якія пакутуюць на цяжкія захворванні.

Шпіталізацыя ў лякарні сястрынскага дагляду платная. Для аплаты знаходжання ў стацыянары пацыенты пералічваюць на рахунак лякарні 80% ад дзяржаўных пенсіяў. Гэтыя адлічэнні пакрываюць каля 30% на ўтрыманне і дагляд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі