У забойстве чальца Цэнтравыбаркаму вінавацяць суседа-наркамана

Жанчына працавала начальнікам аддзела кадраў завода "Крышталь" і адначасова была чальцом Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.



Нагадаем, цела Хіневіч з множнымі колата-рэзанымі ранамі знайшлі ў яе кватэры 4 жніўня 2013 года. Падазраваным у асабліва цяжкім злачынстве быў прызнаны 35-гадовы сусед-наркаман. Яго знайшлі дома і шпіталізавалі ў несвядомым стане з множнымі рэзанымі ранамі і вострай стратай крыві. Меркавалася, што ён распачаў спробу суіцыду.



У цяперашні час па гэтай крымінальнай справе праведзеныя ўсе прадугледжаныя законам следчыя дзеянні, атрыманыя і прааналізаваныя вынікі ўсіх экспертыз, паведамляе БелаПАН. Устаноўлена, што абвінавачаны быў у стане алкагольнага ап'янення і пад уздзеяннем псіхатропных рэчываў. Ён нанёс Хіневіч нажом не менш за 20 удараў у жыццёва важныя органы.



Дзеянні мужчыны кваліфікаваныя як забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю, з хуліганскіх памкненняў. Дакладна ўстаноўлена, што злачынства не было звязана з прафесійнай і грамадскай дзейнасцю Хіневіч, а насіла побытавы характар. Таксама мужчыну вінавацяць у незаконным набыцці, захоўванні, перавозцы псіхатропных рэчываў.



Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.



Фото — rec.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі