Райвыканкамы Мінскай вобласці збіраюць звесткі аб працуючых і забраніраваных грамадзянах за 2022 год. Адпаведныя патрабаванні чыноўнікі разаслалі ў падначаленыя структуры і арганізацыі, піша Reform.by са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Збор такой інфармацыі ў выканкамах тлумачаць неабходнасцю "выканання патрабаванняў заканадаўства ў сферы вайсковага ўліку і браніравання ваеннаабавязаных, паводле інструкцыі "Аб парадку браніравання грамадзян, якія знаходзяцца ў запасе і працуюць у дзяржаўных органах, арганізацый незалежна ад формаў уласнасці, на перыяд мабілізацыі і на ваенны час".
У спецыяльнай табліцы трэба пазначыць колькасць працуючых і колькасць працуючых ваеннаабавязаных. Пры гэтым асобна ўказваецца, колькі сярод іх генералаў, афіцэраў, прапаршчыкаў, сяржантаў і салдатаў. Таксама ў табліцы даецца разбіўка па грамадзянскай спецыяльнасці або статусе кіраўніка.
У асобным раздзеле падаюцца звесткі пра колькасць забраніраваных ваеннаабавязаных — тых, каго не будуць прызываць падчас мабілізацыі і на ваенны час. Забраніраваных трэба падзяліць не толькі на генералаў, афіцэраў і сяржантаў, салдат, але і паводле ўзросту.
Таксама чыноўнікі просяць пазначыць, колькі незабраніраваных ваеннаабавязаных не маюць мабілізацыйных прадпісанняў.
У другой палове 2022 года ў Беларусі адбылася зверка ваеннабавязаных у ваенкаматах. Паводле афіцыйнай статыстыкі, яе прайшлі 95% ваеннабавязаных.