"Гэта лепш, чым памерці": Што рабіць беларусу ў выпадку мабілізацыі

Стралковы батальён тэрытарыяльных войск у Бабруйску / Міністэрства абароны
Стралковы батальён тэрытарыяльных войск у Бабруйску / Міністэрства абароны

Калі заставацца ў краіне, то варыянтаў не вельмі шмат і яны не самыя прыемныя. Але лепш, чым ісці на смерць.

У Беларусі пачнецца мабілізацыя, пытанне толькі ў тым, калі гэта здарыцца, лічыць прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Валерый Сахашчык. Пасля беларусаў могуць адправіць ваяваць супраць Украіны.

Вельмі шмат зроблена ўжо для падрыхтоўкі да гэтага. На жаль, даводзіцца канстатаваць, што хутчэй за ўсё гэта будзе рэалізавана.

Была разгорнутая вельмі сур'ёзная прыватная ваенная беларуская кампанія "Гардсервіс", нанятая вялікая колькасць супрацоўнікаў на вялікія зарплаты. Далей быў праведзены комплекс мерапрыемстваў па павышэнню баявой гатоўнасці сіл спецыяльных аперацый. Такога не рабілася ніколі яшчэ ў гісторыі самастойнай Беларусі і гэта відавочна не для трэніровак, — кажа Сахашчык.

Еўрарадыё прыгадала, што рэкамендаваў Аб'яднаны пераходны кабінет, калі вам спрабуюць уручыць мабілізацыйную позву ці ўжо спрабуюць прымусіць ваяваць.
 

“Ні ў якім разе не трапляйце ў ваенкамат”

Пакуль ваеннаабавязаныя беларусы сутыкаюцца з позвамі "на прыпісванне да прызыўнога ўчастку" і "для кантрольнай яўкі". Гэта яшчэ не кажа пра неадкладную мабілізацыю, адзначае прадстаўнік Кабінета па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў. Аднак ясна, што праводзяцца мерапрыемствы па павышэнні мабілізацыйнай гатоўнасці узброеных сіл.

Пры гэтым няма ніякіх гарантый, што людзей, якія з'явіліся па позвах або на зборы, не прызавуць на падставе мабілізацыі ў бліжэйшы час.

Гэтаксама як няма ніякай гарантыі, што Лукашэнка не ўступіць у вайну супраць Украіны. Што ж рабіць ваеннаабавязаным?

“Это лучше, чем умереть”: что делать белорусу в случае мобилизации
Лепш хавацца, чым ісці ваяваць ва Украіну, упэўнены Азараў / Міністэрства абароны

У позвах ваеннаабавязаным паведамляюць пра адказнасць за няяўку. Аднак прапісваюць і важлівыя прычыны. Праўда, яны павінны быць пацверджаны дакументамі.

Сярод іх калецтва або захворванне, звязанае са стратай працаздольнасці. Таксама цяжкі стан здароўя блізкіх ці ўдзел у іх пахаванні. Пад блізкімі маюцца на ўвазе людзі ад бацькоў да братоў і сясцёр, дзядуляў і бабуль, апекуноў, айчымаў і мачах, родных брата або сястры. Яшчэ ёсць пункт "перашкода, якая ўзнікла ў выніку непераадольнай сілы або іншая акалічнасць, якая не залежыць ад волі грамадзяніна".
 

Што будзе, калі схаваешся?

За няяўку без важлівых прычын на мерапрыемства па прызыве прадугледжаны штраф да пяці базавых велічынь.

Калі ж дакажуць, што вы ўхіляецеся ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу, гэта грамадскія працы, або штраф, або арышт, або тэрмін да двух гадоў [артыкул 434 КК. — Еўрарадыё].

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі