Зверка дадзеных, для якой выклікаюць у ваенкаматы, моцна спросціць мабілізацыю

Салдаты ў беларускім войску
Салдаты ў беларускім войску

Зверка звестак, для якой беларускіх рэзервістаў апошнім часам выклікаюць у ваенкаматы, моцна спросціць уладам працу ў выпадку абвяшчэння мабілізацыі. Такім чынам, пазбегнуць адпраўкі на вайну ў Беларусі будзе нашмат складаней, чым у Расіі. На гэта звяртаюць увагу юрысты з Legal Hub.

Супрацоўнікі сэрвісу адзначаюць, што позвы ваеннаабавязаным у Беларусі маюць права ўручаць не толькі ваенныя камісары, але і, напрыклад, упаўнаважаныя супрацоўнікі ЖЭСа або наймальнікі на працы.

У практыцы Legal Hub быў выпадак, калі чалавеку, якога выклікалі для ўдакладнення звестак, забаранілі выезд за мяжу. Забарону знялі пасля яго візіту ў ваенкамат. Таксама былі кейсы, калі тых, хто з'ехаў за мяжу і не атрымаў праз гэта позвы, у Беларусі абвяшчалі ў вышук.

У той жа час, юрысты звяртаюць увагу, што людзі, якія маюць апрача беларускага грамадзянства яшчэ якой-небудзь краіны, наўрад ці змогуць пазбегнуць мабілізацыі ў выпадку яе абвяшчэння. "Беларускі пашпарт ёсць, знаходзішся ў Беларусі — падпадаеш пад прызыў ці мабілізацыю. Замежны пашпарт ні ад чаго не ратуе", — сцвярджаюць супрацоўнікі Legal Hub.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі