У выхадныя ў Беларусі чакаецца мокры снег

У выхадныя ў Беларусі чакаецца мокры снег

У выхадныя ў Беларусі чакаецца мокры снег, папярэджваюць беларускія сіноптыкі. У нашу краіну прыйшло пахаладанне. У бліжэйшую ноч будзе ад 0 да +6 градусаў (у Мінску — ад +4 да +6), удзень у пятніцу — 11-12 цяпла (у сталіцы — ад +6 да +8 градусаў). Магчымыя кароткачасовыя дажджы.

У суботу і нядзелю яшчэ больш пахаладае. Прагназуецца нават мінусавая начная тэмпература паветра. Дождж з мокрым снегам можа прайсці па ўсёй краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі