У Вялікабрытаніі пасварыліся аркестры укулелістаў

Ukulele Orchestra of Great Britain, які базуецца ў Германіі і існуе з 1985 года, абвінавачвае нядаўна створаны UK Ukulele Orchestra у капіяванні фірмовага стылю каманды і выкарыстанні элементаў іх шоў. Прычым, мяркуюць музыкі, падобнасць настолькі відавочная, што фэны пачалі памылкова набываць квіткі на канцэрт "клонаў " у Lincoln Theatre Royal.


Цікава, што ў абедзювюх камандах па 6 мужчын і 2 жанчыны. Падчас выступу музыкі рассаджваюцца ў шэраг, а ў перапынках забаўляюць публіку жартамі.


У сваю чаргу UK Ukulele Orchestra сцвярджаюць, што не бачаць сэнсу капіяваць тое, "што выглядае як аматарскі аркестр".


Тым не менш, The Guardian паведамляе, што за апошнія 5 гадоў  Ukulele Orchestra of Great Britain зарабіў на канцэртах 4 мільёны фунтаў, выступіўшы ў тым ліку ў Карнэгі-Холе і Сіднэйскім оперным тэатры.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.weekendnotes.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі