У Вільні прайшоў канцэрт беларуска-літоўскага сяброўства (фота)

У віленскім бары PoGo прайшоў канцэрт беларуска-літоўскай салідарнасці, на якім выступілі "хлапечая" каманда з Беларусі і "дзявочая" з Літвы.
In GVK, “вельмі малады” (як было напісана ў прэс-рэлізе) фанк-гурт з
Вільні, які складаецца цалкам з дзяўчат і мінскі гурт HandMadE, у
якім, як вядома, граюць выключна хлопцы. Фотарэпартаж пра салідарнаць і
гендэрны баланс глядзіце ніжэй.

Дзяўчынкі з In GVK, насамрэч, аказаліся “вельмі маладымі”, прычым самай
маладой з іх усяго чатырнаццаць год, астатнім – па пятнаццаць. Сяброўкі
пазнаёміліся ў школе. Як вядома, шмат сённяшніх музычных зорак пачыналі менавіта ў такіх вось школьных
гурточках  – невядома толькі, як дзяўчынкі праходзяць пашпартны кантроль
у клубах, куды іх запрашаюць выступаць :)

Удзельнікі беларускага гурта HandMadE граюць музыку ў стылі рэгі,
выконваюць пераважна ўласныя песні на беларускай і рускай мовах, часам, з
цяжкасцю, але ж размаўляюць па-англійску і, па ўсім мяркуючы, вельмі
любяць вершы свайго сябра Глеба Лабадзенкі.
 

Гэта была не апошняя сустрэча беларускіх і літоўскіх
музыкаў: падобныя Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятыў збіраецца
праводзіць штомесяц. Акрамя таго, у планах цэлы беларуска-літоўскі фэст,
удзел у якім возьмуць па восем гуртоў з кожнага боку.

Фота аўтара