У Віцебску пасля “Маршу недармаедаў” затрымалі Таццяну Севярынец

Пасля “Маршу недармаедаў" у Віцебску затрымалі вядомую ў горадзе грамадскую актывістку Таццяну Севярынец.

Як паведаміў Радыё Свабода сын актывісткі і адзін з кіраўнікоў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, затрыманую павезлі ў Кастрычніцкі РУУС і нічога не патлумачылі.

Пазней стала вядома, што Таццяна Севярынец была затрыманая па дарозе дадому, калі выходзіла з крамы. Прычынай стаў удзел у несанкцыянаванай акцыі.

“Марш недармаедаў” прайшоў у Віцебску ў першай палове дня і сабраў каля 2 тысяч чалавек. Акцыя не мела арганізатараў.